Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна

Навіны рэспублікі

13 жніўня 2021

Галоўчанка: падыходы  па ўдасканаленні сістэмы адукацыі дастаткова вывераны і прапрацаваны


Фота з архіва
Фота з архіва
12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падыходы па ўдасканаленні сістэмы адукацыі дастаткова вывераны, комплексна прапрацаваны і падтрыманы не толькі педагагічнай супольнасцю, але і шырокім колам грамадскасці. Аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час нарады па пытаннях адукацыі ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Як адзначыў Раман Галоўчанка, калі Прэзідэнтам на Рэспубліканскім педсавеце будуць падтрыманы прапановы па ўдасканаленні сістэмы адукацыі, то ўсе змяненні ўступяць у сілу да 1 верасня 2022 года.

"Прапановы Мінадукацыі не раз разглядаліся ва ўрадзе, на пасяджэнні рэспубліканскага савета рэктараў, нарадах з удзелам рознага кола зацікаўленых: педагогаў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вядучых грамадскіх аб'яднанняў, бацькоў. Таксама ў чэрвені 2021 года праведзены парламенцкія слуханні на тэму "Нацыянальная сістэма адукацыі: стан, заканадаўчае рэгуляванне, шляхі ўдасканалення". Такім чынам, выпрацаваныя падыходы да ўдасканалення сістэмы адукацыі ўжо дастаткова вывераны, комплексна прапрацаваны і падтрыманы не толькі педагагічнай супольнасцю, але і шырокім колам грамадскасці", - падкрэсліў кіраўнік урада.

На нарадзе разглядаліся прапановы Мінадукацыі, якія датычацца змянення фармату ўступнай кампаніі, увядзення нацыянальнага экзамену для выпускнікоў сярэдняй школы, унутранага ўступнага іспыту па профільным вучэбным прадмеце ва ўстановах вышэйшай адукацыі, удасканалення адбору найбольш падрыхтаваных абітурыентаў для навучання ў ВНУ.

"Сумяшчэнне выпускных экзаменаў па матэматыцы, рускай або беларускай мовах і цэнтралізаванага тэсціравання па гэтых прадметах дасць магчымасць зменшыць нагрузку на вучняў XI класаў, павысіць аб'ектыўнасць ацэнкі ведаў вучняў, узмацніць кантроль за вынікамі вучэбнай дзейнасці выпускнікоў", - адзначыў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Прапануецца таксама захаваць тэсціраванне як асноўную форму правядзення ўступных іспытаў у ВНУ. У той жа час не выключаецца ўнутраны экзамен па профільным прадмеце ў ВНУ пры паступленні на асобныя спецыяльнасці (творчыя, сельскагаспадарчыя, педагагічныя і інш.), а таксама такі экзамен устанаўліваецца дадаткова для абітурыентаў, якія паступаюць на спецыяльнасці на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

Як падкрэсліў Ігар Карпенка, гэты падыход цалкам апраўданы, паколькі тэсціраванне з'яўляецца найбольш аб'ектыўным і бесстароннім спосабам ацэнкі ведаў абітурыентаў і цалкам выключае карупцыйны фактар. Пры гэтым захаванне ўнутранага экзамену мэтазгодна з улікам таго, што ацэньванне ведаў пры тэсціраванні мае абязлічаны характар і не дазваляе выявіць індывідуальныя здольнасці абітурыентаў, якія неабходны ім пры навучанні па асобных спецыяльнасцях, такіх як журналістыка, архітэктура, педагогіка, творчасць, дызайн і інш.

Акрамя таго, уносяцца прапановы аб правядзенні ўнутрыўніверсітэцкіх алімпіяд і залічэнні іх пераможцаў без уступных іспытаў у ВНУ.

Сярод ключавых новаўвядзенняў у новай рэдакцыі Кодэкса Беларусі аб адукацыі, што прапануюцца Міністэрствам адукацыі, - гэта ўвядзенне дыстанцыйнага навучання як самастойнай формы атрымання адукацыі, устанаўленне прынцыпу абавязковасці атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, прадастаўленне магчымасці мэтавай падрыхтоўкі кадраў для арганізацый, размешчаных у населеных пунктах незалежна ад колькасці насельніцтва (раней толькі для населеных пунктаў з колькасцю не больш за 20 тыс. чалавек), прадастаўленне статусу маладога спецыяліста выпускнікам, якія атрымалі адукацыю на ўмовах аплаты і выказалі жаданне атрымаць размеркаванне на першае рабочае месца.

"Увядзенне апошняй нормы створыць роўныя магчымасці для студэнтаў за кошт сродкаў бюджэту і на ўмовах аплаты ў атрыманні першага рабочага месца. Гарантаванае рабочае месца на час адпрацоўкі па размеркаванні, грашовая кампенсацыя ў сувязі з пераездам на месца работы, аднаразовая дапамога ў памеры акладу пры працаўладкаванні на першае рабочае месца, штомесячныя выплаты маладому спецыялісту на працягу тэрміну абавязковай работы па размеркаванні да 30 працэнтаў ад акладу, а з ліку адоранай і таленавітай моладзі - да 50 працэнтаў. З іншага боку, дзяржава таксама атрымае пэўны эфект. Гэта будзе садзейнічаць зніжэнню беспрацоўя сярод моладзі, замацаванню маладых кадраў на рабочых месцах", - рэзюмаваў Ігар Карпенка.-0-
Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы