Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна

Навіны вобласці

4 жніўня 2021

Светлагорскі ЦКК павялічыць выпуск сульфатнай беленай цэлюлозы

Гомель /Кар. БЕЛТА/. Светлагорскі ЦКК плануе вырабіць 291 тыс. т сульфатнай беленай цэлюлозы па выніках бягучага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.

 

Сярод важнейшых перспектыўных задач для беларускага рынку цэлюлозы на 2021 год - нарошчванне аб'ёмаў вытворчасці. Па выніках бягучага года плануецца выпуск 291 тыс. т сульфатнай беленай цэлюлозы. "Развіццё вытворчага і экспартнага патэнцыялу цэлюлозна-папяровай вытворчасці, павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі, забеспячэнне больш рацыянальнага выкарыстання драўніны і працоўных рэсурсаў, асваенне новых рынкаў збыту прадукцыі, уключаючы выхад на рынкі краін далёкага замежжа, - стратэгічныя напрамкі развіцця прадпрыемства. Вытворчасць цэлюлозы як імпартазамяшчальнага і экспартна арыентаванага прадукту адкрыла для галіны новыя перспектывы. У прыватнасці, магчымасць стварэння ў краіне вытворчасці ўпаковачных відаў паперы з цэлюлозы, што з улікам трэнду на экаўпакоўку вельмі актуальна і перспектыўна", - расказалі на прадпрыемстве.

 

Аб'ём таварнай прадукцыі прамысловасці ў дзеючых цэнах за 2020 год вырас на Br120 млн і склаў Br352,4 млн (тэмп росту - 148,8 працэнта). За студзень - чэрвень бягучага года гэта паказчык - на ўзроўні Br239,8 млн (тэмп росту да адпаведнага перыяду мінулага года - 135,8 працэнта). У мінулым годзе экспартавалі прадукцыю на $108,2 млн, тэмп росту - 167,7 працэнта. У 2021-м павялічваюцца і экспартныя пазіцыі: за студзень - чэрвень пастаўлена прадукцыі на $60,3 млн, тэмп росту экспарту - 109,1 працэнта.

 

У аб'ёме вытворчасці ААТ цэлюлоза займае больш за 70 працэнтаў. Таварны выпуск за 2020 год вырас больш як у 1,8 раза і склаў Br255,9 млн. За студзень - чэрвень 2021-га - Br172 млн з тэмпам росту да адпаведнага перыяду мінулага года 130,7 працэнта.

 

Светлагорскі ЦКК поўнасцю задавальняе патрэбнасць у сульфатнай беленай цэлюлозе беларускіх перапрацоўшчыкаў, значныя аб'ёмы цэлюлозы рэалізуе і на знешнія рынкі. Геаграфія экспартных паставак гэтай новай для рэспублікі прадукцыі пастаянна пашыраецца. Сульфатная беленая цэлюлоза рэалізуецца больш як у 16 краін, у тым ліку ў Польшчу, Італію, Францыю, Румынію, Германію і інш. У 2020 годзе былі пробныя пастаўкі ў Бразілію, Турцыю, Карэю, Сербію, у 2021-м - у Інданезію і ААЭ. Вядучы напрамак - Кітай.

 

Цяпер ААТ "Светлагорскі ЦКК" вырабляе і рэалізуе цэлюлозу сульфатную беленую, трох- і пяціслойны гафрыраваны кардон і скрыні з гафрыраванага кардону, кардон для плоскіх слаёў гафракардону, паперу для гафрыравання, фільтравальны кардон, папяровыя мяшкі, вырабы з запаўняльніка сотавага і інш. На прадпрыемстве працуюць больш за 2,6 тыс. чалавек. Сярэдняя заработная плата па прадпрыемстве склала больш за Br1,5 тыс.-0-

Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы