Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна

Навіны раёна

23 жніўня 2021

"Тое, што дорага сэрцу!": У Дудзічах адсвяткавалі Дні весак

IMG_4745

Што такое малая радзіма? Пэўнага адказу на гэта пытанне няма. Таму што кожны адказвае на яго па-рознаму. Для аднаго гэта месца, дзе ён нарадзіўся і вырас, для іншага — сяло або горад, дзе ён жыве, для трэцяга — бераг рачушкі, старая таполя каля хаты… Падобных меркаванняў мноства, і ўсе яны па-свойму правільныя. А ўсё з-за таго, што чалавек абірае сваёй радзімай тое, што дорага яго душы і сэрцу.

Для многіх населенных пунктаў раёна стала добрай традыцыяй напрыканцы лета адзначаць свята сваёй малой радзімы – Дзень вёскі. Гэта добрая нагода ўшанаваць самых актыўных і працавітых яе жыхароў, парадавацца і ўзнагародзіць сапраўдных гаспадароў роднай зямлі.

IMG_4747

IMG_4752

У другую суботу жніўня праваслаўныя вернікі адзначалі Мядовы спас. А ў жыхароў адразу трох населенных пунктаў – аграгарадка Дудзічы, вёсак Муравейніца і Чырвоная Ніва – было падвоеннае свята, бо ў той дзень яны спраўлялі Дні нараджэння вёсак.

Святочнае мерапрыемства прайшло на пляцоўцы каля Дудзіцкага СДК.

Свята дало вяскоўцам магчымасць сабрацца разам, аб’яднала самых юных жыхароў і прадстаўнікоў старэйшага пакалення.

Арганізатары пастараліся, каб у той летні цёплы дзень кожнаму жыхару і госцю было, дзе адпачыць і на што паглядзець.На пляцоўцы перад клубам размясціліся цікавыя выставы з гісторыі населенага пункта, дэкаратыўна-прыкладных вырабаў мясцовых майстроў, працавала фотазона.

IMG_4755

IMG_4756

Сваё месца знайшлі гандлёвая кропка ад кафэ “Алые паруса” і палявая кухня з ухой і шашлыкамі, арганізаваная Дудзіцкім СДК.

Весела бавіць час, частавацца салодкай ватай і іншымі прысмакамі маглі і дзеці, для якіх у дадатак працавалі яшчэ і дзіцячыя атракцыёны з батутам.

Традыцыйна Дзень вёскі пачаўся з прывітання старшыні Дудзіцкага сельвыканкама Іны Змушка:

– У кожнага чалавека ёсць свая малая радзіма, месца, дзе ён нарадзіўся і правёў дзяцінства. І яго забыць немагчыма. Для вас, дарагія адвяскоўцы, гэта аграгарадок Дудзічы, вёскі Муравейніца і Чырвоная Ніва, у якіх жывуць людзі, якія ўмеюць працаваць і тварыць. Яны – галоўнае багацце нашай роднай зямлі, яны пішуць яе гісторыю, праслаўляюць яе і ўпрыгожваюць.

Хвілінай маўчання на свяце ўшанавалі памяць аднавяскоўцаў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны дзеля нашага мірнага неба і дабрабыту.

IMG_4761

IMG_4762

IMG_4765

Урачыстая частка мерапрыемства пачалася з віншаванняў. У адрас вяскоўцаў было сказана шмат цёплых слоў падзякі за іх спагадлівасць, дабрыню, працавітасць і душэўную цеплыню.

Спачатку са святам павіншавалі старэйшую жыхарку аграгарадка – 91-гадовую Вольгу Каваленка і іншых старажылак – Марыю Лапцеву і Вольгу Мініну з Муравейніцы, Марыю Лобан, Вольгу Ярашэнка, Наталлю Ячнік з Дудзічаў.

Не забыліся адзначыць і самую маленькую жыхарку аграгарадка – Еву Азяранка, якая нарадзілася 15 красавіка ў сям’і Аляксанра і Наталлі Азяранка, а таксама шматдзетныя сем’і, сёння ў Дудзічах іх налічваецца адзінаццаць.

Асобную ўвагу ўдзялілі сямейным парам, што адзначылі ці яшчэ адзначаць у гэтым годзе залатое вяселле – Валянціне і Васілю Пенько, Святлане і Васілю Азбука. А Вольга і Віктар Сенько справяць срэбранае вяселле.

Павіншавалі юбіляраў гэтага года, а таксама імяніннікаў жніўня. Адзначылі гаспадароў лепшых падворкаў – Уладзіміра і Алену Чопік, Вячаслава і Ніну Хацяновіч з Дудзічаў, Аляксандра і Вольгу Змушка з вёскі Чырвоная Ніва.

Вядучая святочнай праграмы Вікторыя Змушка не скупілася на цёплыя словы – яны знайшліся для кожнага, хто падымаўся на сцэну.

З’явілася ў сценарыі свята і новая намінацыя: у гэтым годзе ўпершыню выбралі лепшых чытачоў бібліятэкі. Імі сталі жыхар Муравейніцы, пенсіянер Аляксандр Скараходаў і юная жыхарка вёскі Юшкі Вікторыя Бягун, якая, дарэчы, стала пераможцай Тыдня маладзёжнай кнігі, што прайшоў не так даўно ў Дудзіцкай бібліятэцы. Падарункі лепшым чытачам уручыла бібліятэкар Святлана Булаўка.

IMG_4767

IMG_4776

IMG_4777

IMG_4781

IMG_4788

Цырымонію ўзнагароджання суправаджалі канцэртныя нумары ў выкананні артыстаў раённага Дома культуры Марыі Грыгарыцы і Наталлі Новікавай, народнага ансамбля “Галасы Калінкавіч”, а таксама Наталлі Мятлушкі, Аляксандра Пінчука і Мікалая Камыша з Казловіцкага СДК.

Шчырыя лірычныя песні перапляталіся з запальнымі танцавальнымі рытмамі. Артысты пастараліся на славу. Канцэртная праграма была вельмі цікавай, насычанай і вельмі спадабалася ўдзельнікам мерапрыемства.

IMG_4797

IMG_4798

Гаспадары ж пляцоўкі – калектыў Дудзіцкага СДК акрамя выстаў і пачастункаў, прапанаваў удзельнікам і гасцям свята цікавую гульнявую праграму. Былі віктарыны, конкурсы для гаспадынь і для мясцовых асілкаў, дыскатэка для моладзі.

Свята, якое ў чарговы раз аб’яднала землякоў, скончылася бліжэй да ночы і вельмі спадабалася вяскоўцам, бо ў чарговы раз нагадала ім, што іх родныя вёскі самыя прыгожыя: тут самае высокае неба, самы звонкі птушыны спеў, самыя духмяныя кветкі і сенажаці.

Таццяна КАПІТАН.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

IMG_4801

IMG_4810

IMG_4819

IMG_4822

IMG_4826

IMG_4834

IMG_4837

IMG_4853

Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы