Рус
En
By

Адрас: 247710, г. Калінкавічы,
пл. Леніна, 1

Е-mail: mailrik@kalinkovichi.gov.by

Тэлефон: 8 (02345) 4 21 40;  факс : 8 (02345) 3-17-12

Плошча імя У.І.Леніна Чыгуначны вакзал Белаграпрамбанк Помнік 125-годдзю Палескай чыгункі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Воінскае пахаванне вул. Куйбышава Гарадскі парк Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт Храм іконы Свята-Казанскай Божай Маці
Плошча імя У.І.Леніна

Навіны раёна

18 жніўня 2021

Шыічы справілі свята вескі

IMG_4408

У мінулую суботу, 14 жніўня жыхары аграгарадка Шыічы сабраліся разам на пляцоўцы каля адміністрацыйнага будынка ААТ “Ненацкае”, каб дружна адзначыць свята роднай вёскі, цудоўна правесці вольны час, пабачыцца ў нефармальных абставінах, павесяліцца шчыра і ад душы.

Сёння ў Шыічах пражывае 446 жыхароў, 73 з іх – дзеці і моладзь да 18 гадоў. Працаздольнага насельніцтва — 259 чалавек, 114 — пенсіянераў. У гэтым годзе ў Шіічах нарадзіліся 6 новых жыхароў.

Трэба адзначыць, што маленькія жыхары на свяце вёскі не засталіся без увагі. Для іх працавалі дзіцячыя атракцыёны, палаткі з цацкамі і рознымі прыемнымі дробязямі, прадавалася салодкая вата з папкорнам.

IMG_4412

IMG_4426

IMG_4431

Для дарослага насельніцтва працавала палатка выязднога гандлю ад калінкавіцкага кафэ “Алые паруса”.

Непадалёку ад яе размясцілася палявая кухня, арганізаваная сельвыканкамам, дзе ўсе ўдзельнікі свята маглі пачаставацца наварыстай ухой, пловам і шашлыком.

Дарэчы, бясплатны шашлык у якасці прыза мог атрымаць кожны ўдзельнік віктарыны “Знаўца года аграгарадка Шыічы”, якую праводзіў сам старшыня сельвыканкама Аляксандр Фралоў, як і розыгрыш сельскагаспадарчай латарэі, у якой можна было выіграць цюк сена ці салому, зерне, агародніну, жывёлу і птушку. Галоўным прызам бяспройгрышнай латарэі быў тлусты гусак.

IMG_4433

IMG_4436

IMG_4438

У тым, што Шыічы багатыя на таленавітых людзей, можна было пераканацца наведаўшы выставы, што размясціліся на святочнай пляцоўцы. Мясцовы клуб прадставіў вялікі сельскі падворак “Шыіцкія прысмакі” са стравамі беларускай нацыянальнай кухні, а таксама выставу-продаж мастацкіх вырабаў і сувеніраў. А шыіцкая ўмеліца Зінаіда Чарняўская – уласную выставу вязаных і дэкаратыўных вырабаў, створаных сваімі рукамі.

Афіцыйная частка мерапрыемства пачалася ў 16 гадзін. Са святам роднай вёскі жыхароў Шыічаў павіншавалі кіраўнік сельсавета Аляксандр Фралоў, дырэктар ААТ “Ненацкае” Сяргей Гарбар, дырэктар Шыіцкай школы Ігар Пархоменка.

Некалькі дзясяткаў жыхароў аграгарадка атрымалі падзякі і падарункі ад сельсавета і гаспадаркі. У тым ліку – ветэраны працы і лепшыя работнікі сельгаспрадпрыемства – Аляксандр Прымачэнка, Уладзімір Гецман, Аляксей Кабановіч; старэйшыя жыхары вёскі Аляксандра Скібар, Васіль Талянец, Ганна Дарошкіна, Ульяна Бараш.

IMG_4443

IMG_4448

Самаму маленькаму жыхару Шыічаў Мікалаю Шутаву сельсавет падарыў вялікую цацачную машыну, на якой той будзе самастойна ездзіць, калі крышачку падрасце.

Былі адзначаны і гаспадары лепшых падворкаў – Аляксандр і Алла Чарняўскія, Яўгеній і Аксана Кабраль, Уладзімір і Аксана Гецман, Васіль і Таццяна Пінчук, Юлія Дарошкіна.

Ад імя кіраўніцтва раёна старшыня сельвыканкама павіншаваў людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё і добраўпарадкаванне сваёй малой радзімы і ўручыў Падзячныя лісты рабочаму сельсавета Сяргею Дземідзенку, слесару КУП “Камунальнік Калінкавіцкі” Васілю Калядзе, прыёмшчыку Шыіцкага КПП Марыі Калядзе за іх значны ўклад у развіццё аграгарадка.

Ганаровае званне “Чалавек года-2021” на свяце прысвоілі актывістам вёскі, якія ўсёй душой хвалююцца за родны куточак, дапамагаюць сельсавету зрабіць яго яшчэ больш прыгожым, утульным і квітнеючым. Гэта Міхаіл Каляда, Рыгор Лягун, Вячаслаў Века, Аляксандр Каляда, Надзея Лягун, Святлана Кардаш, Мікіта Васільеў.

IMG_4455

IMG_4462

IMG_4466

IMG_4469

IMG_4474

IMG_4478

IMG_4481

Павіншаваць са святам малой радзімы лепшых сацыяльных работнікаў, працаўнікоў гандлю, лясной гаспадаркі, паштавікоў на Дзень вёскі ў Шыічы прыбыло кіраўніцтва ТЦСАН, РУПС “Белпошта”, лясгаса, ТУП “Прыпяцкі Альянс”.

Дырэктар Шыіцкай школы Ігар Пархоменка адзначыў падзякамі тэхперсанал школы – тыл установы адукацыі, які забяспечвае ўтульнасць, парадак і чысціню, дзякуючы якому навучальная установа добра падрыхтавалася да пачатку новага вучэбнага года.

IMG_4486

IMG_4493

IMG_4497

IMG_4500

Цудоўную музычную праграму вяскоўцам і гасцям свята прапанавалі калектывы мастацкай самадзейнасці Шыіцкага і Антонаўскага сельскіх клубаў.

Калі ўсе падзякі і падарункі былі ўручаны, пытанні віктарыны разгаданы, а латарэя разыграна, пачалася діскатэка пад жывую музыку з удзелам калектыва Міроненскага сельскага клуба. Якое ж свята без танцаў? Скакалі і дзеці, і дарослыя, адным словам, народ весяліўся. Песні чуваць было далёка за межамі вёскі.

А калі сцямнела, неба над Шыічамі асвяціў прыгожы святочны феерверк у гонар малой радзімы і ўсіх тых, хто любіць яе ўсім сваім сэрцам.

Таццяна КАПІТАН.

IMG_4522

IMG_4526

IMG_4531

IMG_4540

IMG_4553

IMG_4556

IMG_4574

Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту
Мэта99
Ганарымся, што навучылі
Беларуская натарыяльная палата
Дзяржаўны пагранічны камітэт
АДР
Землеўпарадкавальная служба
Памяць (спіс землякоў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны)
Гомельаблмаёмасць
Інтэрнэт-рэсурсы